Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 14:52

Дзяржпадтрымка прадпрыемствам аказваецца толькі пры ўмове зніжэння затрат і аптымізацыі расходаў - Мацюшэўскі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная падтрымка прадпрыемствам аказваецца толькі ў выпадку правядзення практычнай работы па зніжэнні затрат і аптымізацыі расходаў, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абавязковым патрабаваннем пры разглядзе дзейнасці прадпрыемстваў з'яўляецца наяўнасць комплексных мерапрыемстваў па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі. Рашэнні аб рэструктурызацыі даўгоў або аказанні дзяржаўнай падтрымкі прымаюцца толькі ў выпадку правядзення практычнай работы па зніжэнні затрат, аптымізацыі расходаў", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Паводле яго слоў, урад працуе па павышэнні фінансавай устойлівасці арганізацый. Працуе так званы клуб крэдытораў, на пасяджэннях якога сумесна з банкамі разглядаюцца праблемныя пытанні дзейнасці стратэгічных прадпрыемстваў для недапушчэння павелічэння праблемнага карпаратыўнага доўгу. "Па кожным прадпрыемстве прапрацоўваюцца штомесячныя грашовыя патокі, праводзіцца іх балансіроўка за кошт зніжэння затрат і рэструктурызацыі крэдытаў", - запэўніў першы віцэ-прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі