Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2018, 12:32

Дзяржаўны банк развіцця Кітая адкрые прадстаўніцтва ў Мінску

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі дазволіў Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая адкрыць прадстаўніцтва ў Мінску. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 5 чэвреня 2018 года нумар 256, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Прадстаўніцтва ў Мінску ствараецца для вывучэння магчымасцей развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая зарэгістраваны 1 ліпеня 1994 года і ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе фінансавай ліцэнзіі нумар 00599183 ад 13 чэрвеня 2017 года, выдадзенай Камісіяй па рэгуляванні банкаўскай дзейнасці Кітая.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 4 прадстаўніцтвы замежных банкаў: з іх два з Расіі, адно з Германіі, таксама зарэгістравана прадстаўніцтва Міждзяржаўнага банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі