Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2018, 10:36

Дзень беларускай эканомікі пройдзе 28 лютага ў Боне

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускай эканомікі адбудзецца 28 лютага ў Боне (Германія), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прадстаўленне актуальнай інфармацыі для нямецкага бізнесу аб дзелавым і інвестыцыйным клімаце ў Беларусі, вядзенні бізнесу, банкаўскай справе, а таксама прэзентацыя перспектыўных інвестпраектаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні дзелавога супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый Германіі.

Мерапрыемства праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Бона і прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі