Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2018, 16:26

Дзеянні Рассельгаснагляду адносна беларускіх прадпрыемстваў неаргументаваныя і неабгрунтаваныя - Заяц

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні Рассельгаснагляду адносна беларускіх прадпрыемстваў неаргументаваныя і неабгрунтаваныя. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц на палях міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рассельгаснагляд аб'явіў, што з 6 чэрвеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары большай за 2,5 л. "Для нас гэта, вядома, было нечакана. Апошнім часам мы назіраем нічым не аргументаваныя і не абгрунтаваныя дзеянні Рассельгаснагляду адносна беларускіх прадпрыемстваў. Учарашняе паведамленне аб закрыцці нашых прадпрыемстваў - гэта чарговая праява пратэкцыянізму. Ідзе выбіванне з рынку беларускіх прадпрыемстваў", - сказаў Леанід Заяц.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расія кожны год падпісваюць харчовыя балансы. "Мы вызначаем аб'ёмы паставак малочнай і мясной прадукцыі і стараемся іх выконваць. Беларусь прадастаўляе расійскім спажыўцам якасны прадукт. Ідзе строгі лабараторны кантроль на ўсіх этапах - ад вытворчасці сыравіны да адгрузкі прадукцыі. Гатовы прадукт даследуецца акрэдытаванай лабараторыяй - абласной, рэспубліканскай. Мы гарантуем, што наш прадукт бяспечны", - падкрэсліў міністр.

Леанід Заяц выказаў надзею, што з прыходам новага кіраўніцтва Мінсельгаса Расіі сітуацыя зменіцца. "Ёсць надзея, што абстаноўка нармалізуецца і будуць створаны ўсе ўмовы для работы ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі, якія падпісаны кіраўнікамі нашых дзяржаў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі