Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2018, 16:26

Дынаміка інфляцыйных працэсаў у I квартале знаходзілася ў рамках прагнознай траекторыі - Нацбанк

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў I квартале 2018 года забяспечана манетарная і фінансавая стабільнасць у краіне, дынаміка інфляцыйных працэсаў знаходзілася ў рамках прагнознай траекторыі. Аб гэтым ішла размова 26 красавіка на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, у час якога разглядаліся вынікі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за I квартал 2018 года, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

У сакавіку 2018 года інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 5,4 працэнта пры мэтавым прагнозе не больш як 6 працэнтаў. Пэўнае паскарэнне інфляцыйных працэсаў (у снежні 2017 года інфляцыя ў гадавым выражэнні складала 4,6 працэнта) абумоўлена перш за ўсё павышэннем адміністрацыйна рэгулюемых цэн і тарыфаў.

У I квартале 2018 года фінансавы сектар краіны захоўваў устойлівасць адносна найбольш значных рызык. Забяспечана стабільнае і бесперабойнае функцыянаванне плацежнай сістэмы.

Нарматывы бяспечнага функцыянавання банкамі і Банкам развіцця ў цэлым выконваліся. Захоўвалася ўстойлівая работа страхавога сектара і сектара іншых фінансавых пасрэднікаў.

На фоне пагашэння значных аб'ёмаў валютных абавязацельстваў паляпшаецца структура золатавалютных рэзерваў пры невялікім зніжэнні іх велічыні.

На пасяджэнні былі закрануты пытанні, якія датычацца патэнцыяльных рызык для фінансавай стабільнасці краіны, што зыходзяць з бягучай геапалітычнай сітуацыі, дыверсіфікацыі прыцягнутага ў рэспубліку замежнага капіталу, сумеснай работы ўсіх ўпаўнаважаных органаў дзяржаўнага кіравання ў частцы зніжэння інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў суб'ектаў эканамічных адносін, зніжэння крэдытных рызык у эканоміцы.

У прыватнасці, было адзначана, што з 1 красавіка 2018 года ў Беларусі ўдасканалены метадалагічныя падыходы да вызначэння крыніцы крэдытнай рызыкі і яе ацэнкі, класіфікацыі запазычанасці і фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё страт. У мэтах набліжэння да міжнародных стандартаў Нацыянальны банк перайшоў на прымяненне паказчыка "актывы, што не абслугоўваюцца" замест прымяняльнага раней у айчыннай практыцы паказчыка "праблемныя актывы".

"У далейшым Нацыянальны банк прадоўжыць рэалізоўваць узважаную манетарную палітыку, накіраваную на дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі і падтрыманне збалансаваных стымулаў эканамічнага росту", - адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі