Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2017, 14:26

Дванаццаць праектаў дапоўнілі дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 693 ад 14 верасня вызначаны дадатковыя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Такім чынам, Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады дапоўнена 12 праектамі.

У прыватнасці, на базе ААТ "Ратон" будзе арганізавана сучасная вытворчасць па выпуску новых відаў электратэхнічнай прадукцыі. На базе ТАА "ВА "Энергакамплект" арганізуецца вытворчасць кабеляў. Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат пабудуе і мадэрнізуе цэх па вытворчасці сухой сыроваткі і сухіх малочных прадуктаў. Інавацыйная вытворчасць па ўпакоўцы ахалоджанай рыбы ў плёнку ў мадыфікаваным газавым асяроддзі будзе арганізавана на КВУП "Фарэлевая гаспадарка "Лохва". ААТ "Оптаэлектронныя сістэмы" арганізуе вытворчасць высокатэхналагічных, інавацыйных аналітычных і інспекцыйных комплексаў, оптыка-механічных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння. ААТ "Палессе" зоймецца развіццём вытворчасці фантазійнай пражы. ААТ "Пінскі доследна-механічны завод" асвоіць вытворчасць вертыкальных шматступеньчатых помпаў. На базе Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік" будзе распрацавана і створана высокатэхналагічная вытворчасць медыцынскіх вырабаў і абсталявання для правядзення сардэчна-сасудзістых аперацый, аперацый па астэасінтэзе і на каленным суставе, для лячэння скурных анкалагічных захворванняў і выканання высокатрывалых пломбіровочных злучэнняў у стаматалогіі.

Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сумесна з заказчыкамі дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця даручана забяспечыць фінансаванне праектаў у межах вызначанага заканадаўчымі актамі бюджэтнага фінансавання, а таксама да 1 снежня 2017 года ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў прапановы аб карэкціроўцы дзяржпраграмы.

Таксама пастановай унесены змяненні ў план-графік рэалізацыі праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, і аб'ёмы фінансавання праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі