Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2016, 15:21

Другі транш крэдыту ЕФСР у памеры $300 млн пералічаны Беларусі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры $300 млн пералічаны Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь выканала ўмовы для атрымання другога траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка 2016 года. Сродкі ў памеры $300 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 29 ліпеня", - растлумачылі ў Мінфіне.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка 2016 года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі на 2016-2018 гады, адобраных Саветам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Сродкі будуць прадастаўлены сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў: два траншы пералічаны ўжо, у 2016 годзе чакаецца яшчэ адзін транш, тры - у 2017-м і адзін - у 2018-м годзе.

Як паведамлялася, Беларусь у першай палавіне 2015 года падала заяўку на новы крэдыт у памеры $3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (цяпер мае назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). - Заўвага БЕЛТА). У далейшым першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі ў памеры $3 млрд зменшылася ў працэсе перагавораў да $2 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі