Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2018, 12:20

Доля мікрапрадпрыемстваў у структуры сектара МСП Беларусі ў студзені-лістападзе перасягнула 88 працэнтаў

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля мікрапрадпрыемстваў у структуры сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) Беларусі ў студзені-лістападзе 2017 года перасягнула 88 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

На сайце Савета па развіцці прадпрымальніцтва адзначаецца, што інфармацыя апублікавана па выніках аналізу даных падатковых органаў аб суб'ектах малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі, дынаміцы іх колькасці і аб'ёмаў плацяжоў. Так, колькасць арганізацый - суб'ектаў МСП па рэспубліцы ў цэлым павялічылася ў параўнанні з пачаткам года на 0,07 працэнта і склала на 1 снежня 2017 года 112 тыс. 371 адзінку. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў вырасла за аналагічны перыяд на 0,3 працэнта і дасягнула 236 тыс. 660 чалавек.

У разрэзе рэгіёнаў дынаміка сектара МСП істотна адрозніваецца: пры дадатных тэмпах росту колькасці яго суб'ектаў у Мінску (102,0 працэнта) і Мінскай вобласці (100,4 працэнта), ва ўсіх іншых абласцях краіны назіраецца скарачэнне як колькасці малых і сярэдніх арганізацый, так і індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольшае скарачэнне колькасці малых і сярэдніх арганізацый адбылося ў Магілёўскай вобласці - на 3,1 працэнта, індывідуальных прадпрымальнікаў - у Гродзенскай вобласці - на 2,6 працэнта.

Удзельная вага суб'ектаў МСП у агульных бюджэтных паступленнях павялічылася па ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Гомельскай і Мінскай абласцей, і склала па краіне ў цэлым 24,9 працэнта, што на 1,5 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з 2016 годам.

"Дасягненне праграмных параметраў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва патрабуе рэалізацыі комплексу мер па пераадоленні праблем і істотным паляпшэнні ўмоў для актывізацыі прыватнай ініцыятыўнай дзейнасці і самазанятасці грамадзян", - адзначылі ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі