Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2016, 13:02

ДМК прапануе мінімізаваць штрафныя санкцыі адносна бізнес-структур

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прапануе мінімізаваць штрафныя санкцыі адносна бізнес-структур. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ДМК Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння суб'екты гаспадарання, калі самі выяўляюць факт нявыплаты мытнай пошліны ў якім-небудзь мінімальным памеры, павінны прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Мы ўнеслі прапановы, згодна з якімі, калі суб'ект гаспадарання выявіў самастойна такое адхіленне (яно бывае чыста тэхнічным) і даплаціў мытную пошліну, ён вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці", - растлумачыў Юрый Сянько журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Паводле яго слоў, цяпер гэта прапанова актыўна абмяркоўваецца зацікаўленымі органамі. "Я думаю, што ў бліжэйшы час яе заканадаўчае замацаванне будзе мець месца", - дадаў старшыня ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі