Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2018, 09:54

ДМК абнавіў пералік тэхнічных сродкаў мытнага кантролю

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДМК абнавіў пералік прымяняемых тэхнічных сродкаў мытнага кантролю. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Дзяржаўнага мытнага камітэта нумар 11 ад 3 мая 2018 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам быў устаноўлены пералік тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, прымяняемых мытнымі органамі. У яго ўвайшлі прыборы праверкі сапраўднасці дакументаў і банкнотаў, апаратна-праграмныя комплексы для счытвання дакументаў, сканеры счытвання штрых-кодаў, RFID-метак, QR-кодаў, надглядная рэнтгенаўская тэхніка, сродкі нанясення і счытвання спецыяльных метак. Усяго ў пераліку 17 пазіцый.

Акрамя таго, згодна з дакументам прызнана страціўшай сілу пастанова ДМК ад 17 ліпеня 2007 года нумар 79 "Аб тэхнічных сродках мытнага кантролю і парадку іх прымянення".

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі