23 красавіка, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Для ацэнкі ўрону, нанесенага Мазырскаму НПЗ з-за паставак забруджанай нафты, прыцягнуты незалежныя эксперты і спецыялісты БелГПП. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на навукова-тэхнічнай канферэнцыі ў Мазыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гаварыць пра маштабы ўрону, нанесенага пастаўкай нафты са змененымі характарыстыкамі, пакуль рана. Многія рэчы яшчэ схаваны, таму што вытворчы працэс герметычны. Унутраны стан рэактываў і трубаправодаў можна будзе ацаніць толькі пасля капітальнага рамонту", - сказаў Уладзімір Сізоў.
Цяпер з прыцягненнем незалежных экспертаў і спецыялістаў БелГПП юрыдычна фіксуюцца ўсе моманты, каб у далейшым была неабходная фактура для зводнай падагульняючай рэвізіі.-0-