Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2017, 11:16

Дэкрэт нумар 8 дапаможа прыцягнуць у Беларусь ІТ-спецыялістаў з Усходу і Захаду - прадпрымальнік

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" дапаможа прыцягнуць спецыялістаў з Усходу і Захаду. Такое меркаванне выказаў беларускі ІТ-прадпрымальнік Юрый Гурскі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Падрыхтаваны дакумент, які дасць магчымасць стварыць, як Прэзідэнт выказаўся, ціхую гавань з пункту гледжання і права, і падаткаў, і ў цэлым умоў для таго, каб, з аднаго боку, можна было прапанаваць штосьці суседзям з Усходу для прыезду, а з іншага боку - суседзям з Захаду, у тым ліку бізнесу з ЗША", - сказаў Юрый Гурскі.

Паводле яго слоў, дэкрэт нумар 8 з'яўляецца своеасаблівым працягам таго дакумента, які быў падпісаны Прэзідэнтам у 2006 годзе. "Тады вырашалася цалкам прыкладная задача - вывесці, як кажуць, праграмістаў з кухань і завесці ў цывілізаванае поле работы. Гэта атрымалася, галіна вельмі моцна вырасла, можна сказаць у дзясяткі разоў за гэты час - з некалькіх дзясяткаў мільёнаў долараў экспарту да прыкладна мільярда ў гэтым годзе", - адзначыў ІТ-прадпрымальнік. Між тым з цягам часу стала зразумела, што час дыктуе новыя выклікі, пад якія "патрэбны дакумент іншага ўзроўню".

У дэкрэце "Аб развіцці лічбавай эканомікі", на думку Юрыя Гурскага, "ёсць абсалютна рэвалюцыйныя рэчы". "Напрыклад, упершыню ў свеце прапісана заканадаўча ўсё, што неабходна для таго, каб працаваць з блокчэйнам і крыптавалютамі", - растлумачыў ён.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня падпісаў дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які стварае беспрэцэдэнтныя ўмовы для развіцця ІТ-галіны і дае сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі краіне ў стварэнні лічбавай эканомікі XXI стагоддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі