Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 мая 2016, 15:23

Дэкрэт аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўкі страціў сілу

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт Прэзідэнта Беларусі ад 7 снежня 2012 года нумар 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" прызнаны страціўшым сілу. Гэта прадугледжана ўказам ад 27 мая 2016 года нумар 182, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Беларусі.

У цэнтры прававой інфармацыі нагадалі, што дэкрэт "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" быў прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання мер дзяржпадтрымкі ў ходзе рэалізацыі інвестпраектаў па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці, умацавання працоўнай дысцыпліны і матэрыяльнага стымулявання работнікаў.

Згодна з дакументам на кантрактную форму найму былі пераведзены работнікі базавых арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці, якім у адпаведнасці з указам ад 18 кастрычніка 2007 года нумар 529 "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" аказваецца дзяржаўная падтрымка па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі іх вытворчасцей. Гэта ААТ "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДАК", "Магілёўдрэў" і рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат". Акрамя таго, дэкрэтам работнікам гэтых арганізацый дадаткова да прадугледжанай кантрактам заработнай платы ўстаноўлены штомесячныя выплаты ў памеры, які вызначаецца наймальнікам самастойна зыходзячы з фінансавых магчымасцей.

Указ нумар 182 уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі