Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2017, 16:57

Дацкі бізнес зацікаўлены інвесціраваць у Беларусь

19 мая, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Інвестыцыйны клімат Беларусі камфортны для арганізацыі інвестарамі на яе тэрыторыі бізнесу. Такім меркаваннем сёння з журналістамі падзяліўся дырэктар беларуска-дацкай кампаніі "БайСтыл" Юрый Фірко, які ўдзельнічае ў Гомельскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пленарным пасяджэнні форуму падпісаны інвестыцыйны дагавор аб стварэнні вытворчасці ў Мазырскім раёне з удзелам беларуска-дацкай кампаніі ТАА "БайСтыл". Інвестыцыйныя ўкладанні складуць $3 млн. На прадпрыемстве будзе створана каля 30 новых рабочых месц.

Сутнасць праекта заключаецца ў арганізацыі вытворчасці па нанясенні палімернага пакрыцця на металічныя паверхні. "Спецпакрыццё дасць магчымасць сталі на працягу 25 гадоў процістаяць умовам надвор'я, дэфармацыі, іншым механічным уздзеянням. Такая прадукцыя шырока прымяняецца ў будаўнічай і машынабудаўнічай галінах. Напрыклад, у вытворчасці металачарапіцы, сэндвіч-панэляў", - сказаў Юрый Фірко.

Невялікая аналагічная вытворчасць ужо існуе ў Беларусі. Аднак, паводле слоў інвестара, беларуска-дацкае прадпрыемства будзе ў разы большае. Запуск прадпрыемства запланаваны на другую палавіну 2018 года.

Юрый Фірко падкрэсліў, што Беларусь у якасці месца размяшчэння вытворчасці выбрана таму, што тут створаны прывабныя ўмовы для інвестараў-вытворцаў. "Беларусь для нас вельмі цікавы рынак яшчэ і за кошт агульнай мытнай прасторы з Расіяй і Казахстанам, таму стварэнне тут вытворчасці вельмі выгаднае ўкладанне", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі