Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2016, 13:40

Дарожную карту па паляпшэнні інвестклімату распрацуюць у Беларусі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе падрыхтавана дарожная карта па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дарожную карту будуць уключаны прапановы, прадстаўленыя ў тым ліку на форуме "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё", які праходзіць у Мінску.

"Гэты дакумент можа выкарыстоўвацца ўрадам для карэкціроўкі эканамічнай палітыкі па шэрагу напрамкаў", - растлумачыла Наталля Нікандрава. Чакаецца, што ў дарожнай карце будуць прадстаўлены прапановы прыватнага бізнесу, замежных інвестараў па стварэнні дадатковых спрыяльных умоў для прыцягнення і асваення інвестыцый, а таксама па пераадоленні існуючых бар'ераў у інвестыцыйнай дзейнасці.

"Канчаткова гэты дакумент будзе падрыхтаваны пасля завяршэння форуму", - дадала дырэктар НАІП.

Форум "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" праходзіць у Мінску 29-30 верасня. Эксперты абмяркуюць стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітая, а таксама магчымасці для прыцягнення да ўдзелу ў рэалізацыі праектаў амерыканскіх інвестараў і іншыя актуальныя пытанні. Плануецца выпрацаваць дарожную карту, якая задасць асноўныя напрамкі ўзгодненых дзеянняў па паляпшэнні інстытуцыянальнага асяроддзя для пашырэння магчымасцей па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, што пасадзейнічае развіццю дзяржаўнага і прыватнага сектара беларускай эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі