Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2017, 09:28

Дапрацаваны ўказ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў у бліжэйшы час прадставяць кіраўніку дзяржавы

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапрацаваны ўказ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў у бліжэйшы час прадставяць кіраўніку дзяржавы. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Міхаіл Русы нагадаў, што ў краіне вядзецца актыўная работа па паляпшэнні фінансавых паказчыкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прыняты два ўказы - нумар 253 і нумар 268. Не так даўно прапанаваныя змяненні ва ўказ нумар 253 "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый" абмяркоўваліся ў Прэзідэнта. "Па кожным стратным прадпрыемстве мы прымаем меры, каб яго не разваліць, не стварыць сацыяльную напружанасць. У новай рэдакцыі ў нас такі дакумент, які дасць магчымасць вырашаць гэта комплексна. Мы ўжо знайшлі стратэгічны падыход і ў самы кароткі час унясём гэты дакумент на разгляд кіраўніка дзяржавы", - адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што, нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор'я, у Беларусі ў гэтым годзе атрыманы нядрэнны ўраджай. "У нас ёсць прырост валавой прадукцыі, павялічыўся прыбытак нашых прадпрыемстваў, скарацілася амаль на 30 працэнтаў колькасць стратных прадпрыемстваў, рэнтабельнасць вырасла ў 2 разы. Акрамя таго, у гэтым годзе мы прадалі нашай прадукцыі на $660 млн больш, чым у мінулым годзе", - расказаў ён.

Таксама Міхаіл Русы звярнуў увагу, што па выніках 2017 года плануецца атрымаць сярэдні ўдой малака на карову больш як 5 тыс.л. "Хоць гэта таксама мала - кожны мадэрнізаваны комплекс павінен атрымліваць як мінімум 6 тыс.л на карову. І тады гэта дасць магчымасць генерыраваць даволі сур'ёзны прыбытак", - канстатаваў ён.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам нумар 253 фінансавае аздараўленне ў Беларусі праходзяць 425 гаспадарак, з іх у працэдуры дасудовага аздараўлення - 323 прадпрыемствы, антыкрызіснае кіраванне - на 102 прадпрыемствах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі