Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 красавіка 2017, 10:29

Даплата за расійскі газ не паўплывае на стан ЗВР - Надольны

19 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Даплата за расійскі газ не паўплывае на стан золатавалютных рэзерваў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Золатавалютныя рэзервы не знізяцца, сёння Нацбанк працуе над тым, каб выкарыстоўваць іншыя інструменты прыцягнення рэсурсаў - выпускаем аблігацыі, Міністэрства фінансаў таксама працуе на рынках, таму рэзервы не знізяцца", - растлумачыў Тарас Надольны.

Першы намеснік старшыні адзначыў, што на даплату часткова былі выкарыстаны сродкі ЗВР. "Але той недахоп, які пайшоў з рэзерваў, мы кампенсуем. Акрамя таго, часткова выкарыстоўваліся сродкі з нашай бягучай ліквіднасці, якая не адносіцца да рэзервовых актываў", - расказаў ён.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $5 млрд 16,1 млн. Па выніках першага квартала бягучага года прырост рэзерваў склаў $88,9 млн (1,8 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі