Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2016, 12:13

Дапамагчы прадпрыемствам у мадэрнізацыі змогуць замежныя інвестыцыі - Мясніковіч

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапамагчы беларускім прамысловым прадпрыемствам у мадэрнізацыі змогуць замежныя інвестыцыі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, наведваючы Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, патрэбны капітальныя ўкладанні, патрэбны інвестыцыі. Сёння ўласных інвестыцый недастаткова, прыбытку ў прадпрыемстваў практычна няма, у бюджэце на гэта грошай таксама няма, крэдыты беларускіх банкаў дарагія і іх недастаткова. Таму размова можа ісці аб прыцягненні замежных інвестыцый, якія, безумоўна, могуць садзейнічаць тэхнічнаму пераўзбраенню прадпрыемстваў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Разам з тым старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што "беларускі бок павінен прапанаваць такія варыянты, каб яны былі выгадны ў тым ліку для замежных інвестараў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі