Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2018, 14:32

Далейшае развіццё эканомікі Беларусі абмеркавана на сустрэчы Румаса з прадстаўнікамі МВФ

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сустрэўся сёння з прадстаўнікамі місіі МВФ на чале з кіраўніком місіі па Рэспубліцы Беларусь Жакам Міньянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва з гэтай міжнароднай арганізацыяй.

У час сустрэчы'

Сяргей Румас праінфармаваў аб бягучым стане эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу на трох пытаннях, пазіцыя місіі па якіх для Беларусі важна. "Па-першае, баланс паміж падтрыманнем эканамічнага росту, з аднаго боку, і накапленнем рэзерваў, зніжэннем доўгу і слабаабароненасці эканомікі, з іншага. Па-другое, нявызначанасць у знешніх фактарах, якія ўплываюць на нашу эканоміку. Па-трэцяе, структурныя пераўтварэнні і праграма ўрада", - адзначыў ён.-0-

У час сустрэчы'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі