Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2017, 15:21

Дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года зацверджана ў Беларусі

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў Дактрыну нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 15 снежня 2017 года нумар 962, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дакумент прыняты для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі. Гэта палітыка накіравана на павышэнне забяспечанасці якаснымі прадуктамі харчавання і іх даступнасці для паўнацэннага харчавання і здаровага ладу жыцця насельніцтва.

У дактрыне вылучаны галоўныя крытэрыі дасягнення мэты па развіцці нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года. Да іх, у прыватнасці, адносіцца ўстойлівае развіццё і павышэнне эфектыўнасці аграхарчовага комплексу за кошт забеспячэння эфектыўнасці і бясстратнасці сельскай гаспадаркі (росту ўзроўню рэнтабельнасці продажаў да 11-13 працэнтаў, долі сельгасзямель, што выкарыстоўваюцца для атрымання арганічнай прадукцыі, у агульнай плошчы да 3 працэнтаў да 2030 года).

Прадугледжваецца дасягнуць аптымальнага ўзроўню расходаў на харчаванне ў структуры спажывецкіх расходаў насельніцтва - 35 працэнтаў да 2020 года і 33 працэнты да 2030 года.

Плануецца таксама павысіць эфектыўнасць знешняга гандлю сельгаспрадукцыяй і прадуктамі харчавання.

Рэалізацыя асноўных палажэнняў дактрыны дасць магчымасць павысіць узровень харчовай бяспекі да аптымістычнага па важнейшых складніках: фізічная даступнасць - на 10 працэнтаў, якасць харчавання насельніцтва - на 25 працэнтаў за кошт удасканалення структуры спажывання і павелічэння ў рацыёне долі прадуктаў здаровага харчавання і арганічнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі