Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 мая 2016, 15:44

Да 2017 года 50 працэнтаў драўніны ў Беларусі будзе нарыхтоўвацца механізаваным спосабам

31 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Да 2017 года 50 працэнтаў драўніны ў Беларусі будзе нарыхтоўвацца механізаваным спосабам, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Аляксандр Сурта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Доля нарыхтовак драўніны механізаваным спосабам склала за чатыры месяцы 2016 года 45,6 працэнта і далей будзе расці. Да пачатку 2017 года мы плануем павялічыць гэту лічбу да 50 працэнтаў", - адзначыў начальнік упраўлення.

Аляксандр Сурта растлумачыў, што калі ў 2009 годзе толькі 6 працэнтаў драўніны было нарыхтавана механізаваным спосабам, то ў 2015 годзе - ужо 46 працэнтаў. "У нас ёсць свой вучэбны цэнтр, дзе мы рыхтуем кадры для работы са складанымі шматаперацыйнымі машынамі, якія выкарыстоўваюцца пры нарыхтоўцы драўніны. Не ўсім удаецца асвоіць гэту тэхніку, але перспектыўная моладзь з задавальненнем працуе на такіх машынах і атрымлівае дастойную зарплату", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі