Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2019, 12:29

Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Часткова аднавіць экспарт пасля прыпынення плануем да канца чэрвеня", - адзначылі ў канцэрне.

Прыпыненне было звязана з сітуацыяй вакол нафтаправода "Дружба".

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты.

У Беларусі штогод здабываецца каля 1,6 млн т нафты, увесь аб'ём ідзе на экспарт. Здабычай займаецца "Беларуснафта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі