Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2018, 12:23

Чарапавец падвоіць аб'ёмы вытворчасці беларускіх трактароў і павялічыць лакалізацыю вытворчасці

5 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Чарапавецкі ліцейна-механічны завод падвоіць аб'ёмы вытворчасці беларускіх трактароў і павялічыць лакалізацыю вытворчасці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам губернатар Валагодскай вобласці Расіі Алег Куўшыннікаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны наш праект - гэта стварэнне "саюзнага" трактара, які збіраецца на чарапавецкай прамысловай пляцоўцы і ўжо стаў вельмі папулярным у Расійскай Федэрацыі. Галоўнае, аб чым мы дамовіліся, - гэта аб лакалізацыі вытворчасці трактарнай тэхнікі менавіта ў Валагодскай вобласці, у Чарапаўцы, павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці ў два разы - да 3,5 тыс. адзінак, аб'яднанні гандлёвых дамоў для рэалізацыі трактарнай тэхнікі не толькі ў Расіі, але і краінах СНД", - расказаў Алег Куўшыннікаў.

Прадпрыемства ў Чарапаўцы пасля павелічэння лакалізацыі разлічвае атрымаць ільготы ад расійскага ўрада для развіцця вытворчасці беларускай тэхнікі. "Мы запрасілі Прэзідэнта Беларусі ў Валагодскую вобласць для таго, каб перарэзаць стужку на выпуск першага "саюзнага" трактара, які атрымае ўсе неабходныя прэферэнцыі ад урада Расіі і стане абсалютна канкурэнтаздольным на ўсіх рынках", - дадаў губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі