Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2019, 16:33

БУТБ увяла ў эксплутацыю модуль па дзяржзакупках з адной крыніцы

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) увяла ў эксплуатацыю модуль "Дзяржаўныя закупкі з адной крыніцы", які функцыянуе на электроннай гандлёвай пляцоўцы (ЭГП) zakupki.butb.by, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Прымяненне модуля ў гандлёва-закупачнай дзейнасці дасць магчымасць заказчыкам аддалена ў электронным выглядзе купіць неабходны тавар (работу, паслугу) з захаваннем норм заканадаўства аб дзяржзакупках, а прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу атрымліваюць дадатковы канал збыту сваёй прадукцыі.

У модулі могуць працаваць заказчыкі і ўдзельнікі, акрэдытаваныя на ЭГП, а таксама пастаўшчыкі, якія прайшлі ў модулі працэдуру спрошчанай рэгістрацыі. Парадак работы вызначаны часовым рэгламентам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі