Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2017, 11:52

Будаўніцтва першай чаргі лагістычнага субпарка завершана ў "Вялікім камені"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" завершана будаўніцтва першай чаргі гандлёва-лагістычнага субпарка. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Калінін адзначыў, што дамоўленасці, звязаныя з будаўніцтвам "Вялікага каменя", выконваюцца з апярэджаннем тэрмінаў. "Аб'ект пабудаваны вельмі хутка: не прайшло і двух гадоў пасля таго, як мы з удзелам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў заклалі капсулу. На працягу года вяліся падрыхтоўча-праектныя работы, і, можна сказаць, за год была пабудавана першая чарга лагістычнага цэнтра", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што ў бліжэйшы час пачнецца ўзвядзенне сацыяльных аб'ектаў і жылых дамоў з прыцягненнем у тым ліку тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. "Мы пачалі праектаванне пажарнага дэпо, якое да канца гэтага года будзе пабудавана. Будзе будавацца гандлёвы цэнтр", - сказаў Анатоль Калінін.

Першая чарга гандлёва-лагістычнага субпарка займае тэрыторыю 29 га. Пабудавана 100 тыс. кв.м нерухомай маёмасці, у тым ліку 50 тыс. кв.м займаюць складскія памяшканні, 23 тыс. кв.м - выставачны цэнтр. У будаўніцтва субпарка інвесціравана каля $120 млн.

У бліжэйшы час плануецца пачаць будаўніцтва другой чаргі. Усяго тэрыторыя субпарка зойме плошчу больш за 90 га, аб'ём інвестыцый - $500 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі