Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 09:16

Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку збожжавых

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 20 жніўня, у Беларусі збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1889,5 тыс.га, што складае 87 працэнтаў агульнай плошчы. А ў Брэсцкай вобласці ўборка поўнасцю завершана (ураджайнасць склала 36,7 ц/га). Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 20 жніўня ў Беларусі намалочана амаль 6,779 млн т збожжа. У агульным намалоце 1691,5 тыс.т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1246,2 тыс.т - Гродзенскай, 1224,5 тыс.т - Брэсцкай. Пераадолела 1-мільённы рубеж Магілёўская вобласць (1005,4 тыс.т). У Гомельскай намалочана 947 тыс.т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 664,1 тыс.т збожжа.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,9 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (43,5 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі