Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2012, 18:32

Большасць сельгасарганізацый рэканструюе фермы ва ўстаноўленыя тэрміны - А.Якабсон

20 чэрвеня, Баранавічы /Вольга Кабяк - БЕЛТА/. Даручэнне кіраўніка дзяржавы па рэканструкцыі ў кожнай сельгасарганізацыі адной малочнатаварнай фермы за кошт уласных сродкаў у бягучым годзе ў цэлым па рэспубліцы будзе выканана. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон у ходзе наведвання падраздзялення "Стайкі" ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", дзе вядзецца рэканструкцыя МТФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць буйныя фермы, па якіх могуць быць некаторыя затрымкі, але ў цэлым да пачатку стойлавага перыяду фермы, якія рэканструююцца, будуць гатовы прыняць жывёлу", - сказаў Аляксандр Якабсон.

Паводле яго слоў, КДК адсочвае сітуацыю па ходу рэканструкцыі. Ва ўсіх рэгіёнах сітуацыя прыкладна аднолькавая. У гаспадарак ёсць некаторыя цяжкасці ў фінансаванні ўласнымі сродкамі, але мясцовыя органы ўлады стараюцца вырашаць гэтыя праблемы.

У якасці другой праблемы, якая павінна вырашацца на мясцовым узроўні, у тым ліку на ўзроўні саміх сельгасарганізацый, Аляксандр Якабсон адзначыў нядахват рабочых рук на гэтых аб'ектах. А менавіта недастатковую колькасць рабочых будаўнічых прафесій. І калі фінансавыя пытанні, як лічыць Аляксандр Якабсон, з'яўляюцца больш складанымі для вырашэння, то недахват рабочых рук - гэта выключна няправільнае кіраўніцкае рашэнне і недастатковая колькасць арганізатарскіх мер.

Аляксандр Якабсон падкрэсліў, што КДК і ў далейшым будзе кантраляваць ход рэканструкцыі малочнатаварных ферм.

У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" Васіль Маркевіч паведаміў, што ў бягучым годзе на развіццё малочнатаварнай вытворчасці прадпрыемства інвесціруе амаль Br20 млрд. уласных сродкаў. Цяпер у стадыі рэканструкцыі тры малочнатаварныя фермы, якія знаходзяцца на балансе птушкафабрыкі. У кожнай з іх будзе ўстаноўлена сучаснае даільнае абсталяванне, механізаваныя кормараздатчыкі, павялічыцца магутнасць дзвюх з іх.

Птушкафабрыка "Дружба" працуе з 1980 года, з'яўляецца адной з буйнейшых у Беларусі, спецыялізуецца на вырошчванні бройлераў. Гадавы аб'ём вытворчасці складае 50 тыс. т мяса птушкі. У агульным аб'ёме вытворчасці ўдзельная вага прадукцыі птушкагадоўлі - 85 працэнтаў. З 1999 года ў склад прадпрыемства ўключаны 7 сельскагаспадарчых кааператываў. Цяпер плошча сельгасугоддзяў ААТ складае 19 тыс. га, з якіх 13,6 тыс. га - ворыва. На балансе прадпрыемства знаходзіцца 12 жывёлагадоўчых ферм, пагалоўе БРЖ складае 7175 галоў, з іх кароў 2965.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі