Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2016, 18:31

Большасць беларускіх прадпрыемстваў спраўляюцца з эканамічнымі цяжкасцямі - Анфімаў

27 ліпеня, Полацкі раён /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Большасць прадпрыемстваў Беларусі эфектыўна працуюць, рэзультатыўна спраўляючыся з эканамічнымі цяжкасцямі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў па выніках наведвання ААТ "Полацк-Шкловалакно" і сустрэчы з работнікамі гэтага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы наведалі сапраўды эфектыўнае жывое прадпрыемства, якіх у краіне большасць. Вядома, хацелася б, каб такімі былі ўсе. Тады б мы праблем у эканоміцы не ведалі, - падкрэсліў Леанід Анфімаў. - Так, ёсць і іншыя прыклады - недзе нехта прасеў. Але гэта часовыя цяжкасці, і, я думаю, мы іх у бліжэйшыя гады 2-3 пераадолеем, і краіна выйдзе на тыя тэмпы эканамічнага росту, якія былі ў нас 5 гадоў таму".

Дзелячыся ўражаннямі ад наведвання ААТ "Полацк-Шкловалакно", кіраўнік кантрольнага ведамства адзначыў, што прадпрыемства зрабіла на яго вельмі пазітыўнае ўражанне. "Я тут упершыню, але магу сказаць, што прадпрыемства - гонар нашай эканомікі і вытворчага патэнцыялу краіны", - сказаў Леанід Анфімаў.

Разам з тым кіраўнік КДК падкрэсліў, што і паспяховым прадпрыемствам нельга запавольваць тэмпы развіцця і страчваць нават невялікія рынкі збыту. "Канкурэнцыя на знешніх рынках настолькі высокая, што калі цябе крыху адсунулі з нейкай пазіцыі, то ў далейшым могуць наогул выцесніць з нішы, якую ты займаў. А гэта пагражае стратай рынку збыту ў пэўнай краіне, а можа нават і ў рэгіёне. Трэба ўсяляк ўтрымліваць заваяваныя пазіцыі", - адзначыў Леанід Анфімаў.

У час сустрэчы з работнікамі ААТ "Полацк-Шкловалакно" старшыня КДК растлумачыў некаторыя тэзісы, якія былі агучаны на пятым Усебеларускім народным сходзе, расказаў аб асноўных напрамках эканамічнага развіцця краіны.

Сёння Леанід Анфімаў наведвае Віцебскую вобласць. Акрамя сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Полацк-Шкловалакно" кіраўнік КДК пабываў на сельгаспрадпрыемстве ААТ "Кушлікі", дзе азнаёміўся з ходам уборкі збожжавых і зернебабовых культур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі