Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2017, 18:26

Больш за 70 пагадненняў плануецца падпісаць па выніках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 пагадненняў плануецца падпісаць па выніках IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць 29-30 чэрвеня ў Маскве. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Частка дакументаў аб партнёрстве падпісана ўжо на выстаўцы, арганізаванай у дні форуму. У прыватнасці, заключаны пагадненне аб супрацоўніцтве па пытаннях паставак кар'ернай тэхнікі БелАЗ, запасных частак і арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання паміж ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга БелАЗ-холдынг" і ТАА "Усходняя гарнарудная кампанія" (Сахалін), пагадненне ў галіне біржавога гандлю паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай і Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржай. Таксама падпісаны дагавор на пастаўку прадукцыі паміж Гродзенскім мясакамбінатам і ТАА "Смак дзяцінства" (Масква), дагавор на пастаўку швейных вырабаў паміж Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем і ТАА "Тэкс-Трэйд" (Масква). Акрамя таго, заключана пагадненне аб супрацоўніцтве па пытаннях развіцця тэхналогій электроннай камерцыі, аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і кантролі таварных патокаў паміж Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі (Мінск) і Фондам развіцця прамысловасці Масквы.

Падпісанне пагаднення аб пастаўках кар'ернай тэхнікі паміж ААТ "БелАЗ" і ТАА "Усходняя гарнарудная кампанія"

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай і Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржай

Падпісаны пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін.

Дакументы аб партнёрстве будуць заключаны і на секцыйных пасяджэннях, а таксама на пленарным пасяджэнні форуму, якое пройдзе 30 чэрвеня.

Усяго ў IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прымаюць удзел больш за 600 чалавек. Сёння ў рамках форуму была адкрыта выстаўка, на якой свае дасягненні прадставілі каля 60 беларускіх арганізацый. Працуе выстаўка-продаж беларускіх тавараў лёгкай прамысловасці і прадуктаў харчавання.

Праграмай форуму прадугледжана пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, на якім плануецца разгледзець ход выканання рашэнняў трэцяга Форуму рэгіёнаў і рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, заслухаць даклад экспертнай групы па вывучэнні і гарманізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі ў галіне прамысловай палітыкі і іншыя пытанні.

"Будзе таксама абмяркоўвацца ідэя, каб у рамках двух парламентаў аб'яднаць праекты па перспектыўных напрамках дзейнасці Саюзнай дзяржавы, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Мы прааналізуем заканадаўства ў сферы прамысловасці - што сёння перашкаджае развіццю сумеснай работы, што ўжо зроблена і што трэба зрабіць. Мы таксама разгледзім пытанні па забеспячэнні роўных правоў грамадзян, абмяркуем узаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі