Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2017, 09:11

Больш за 40 працэнтаў расходаў бюджэту на эканоміку Беларусі ў I паўгоддзі пайшло на падтрымку сельскай гаспадаркі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 40 працэнтаў бюджэтных расходаў на нацыянальную эканоміку па выніках студзеня-чэрвеня 2017 года накіравана ў Беларусі на падтрымку і развіццё сельскай гаспадаркі. Такая інфармацыя змешчана ў дакладзе "Аб стане дзяржаўных фінансаў Рэспублікі Беларусь", апублікаваным 14 верасня на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

Расходы бюджэту па раздзеле "Нацыянальная эканоміка" за студзень-чэрвень 2017 года склалі Br1,8 млрд, або 14,3 працэнта ўсіх бюджэтных расходаў, 41,5 працэнта з якіх накіравана на падтрымку і развіццё сельскай гаспадаркі.

Згодна з дакладам, аб'ём сродкаў, накіраваных на фінансаванне сацыяльнай сферы (ахову здароўя, фізічную культуру, спорт, культуру і сродкі масавай інфармацыі, адукацыю, сацыяльную палітыку), склаў Br6,19 млрд, з іх на адукацыю пайшло Br2,59 млрд, ахову здароўя - Br1,9 млрд.

У цэлым расходы кансалідаванага бюджэту ў студзені-чэрвені прафінансаваны ў суме Br13,233 млрд (на 4,4 працэнта вышэй, чым за 6 месяцаў 2016 года ў намінальным выражэнні, і на 2,4 працэнта ніжэй - у рэальным). Адносна ВУП расходы бюджэту павялічыліся на 1 працэнтны пункт і склалі 28 працэнтаў ВУП.

Даходы кансалідаванага бюджэту па выніках студзеня-чэрвеня склалі Br14,6 млрд і павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,8 працэнта ў намінальным выражэнні і на 1,7 працэнта - у рэальным. Суадносіны даходаў кансалідаванага бюджэту да ВУП склалі 31 працэнт (за I паўгоддзе 2016 года - 30,5 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі