Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2016, 14:08

Больш як 500 т кавуноў плануецца сабраць у Беларусі

24 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Больш як 500 т кавуноў плануецца сабраць у Беларусі ў гэтым годзе, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы адвялі пад бахчавыя 40 га, хоць планавалі больш. Тым не менш больш як 500 т кавуноў мы плануем сабраць, і ўжо першыя кавуны пайшлі", - растлумачыў Уладзімір Гракун.

У апошнія гады разам з сельгасарганізацыямі вырошчваннем агародніны актыўна займаюцца фермерскія гаспадаркі. "У цэлым у нас цяпер 16,5 тыс. га агароднінных культур, з іх толькі 8 тыс. га - у сельгасарганізацый. Мы вырошчваем капусту, моркву, буракі, цыбулю, зялёны гарошак, баклажаны, агуркі. Пры гэтым ужо ёсць насенне нашай селекцыі, якое фермеры бяруць усё больш ахвотна", - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра таксама расказаў, што ў Беларусі актыўна ідзе закладка садоў. "Штогод мы абнаўляем па 500 га садоў. Нашы яблыкі карыстаюцца попытам і ў нас у Беларусі, і ў Расіі. Стабфонды мы сваімі яблыкамі поўнасцю закрываем і маем экспартны рэсурс", - адзначыў Уладзімір Гракун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі