Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 17:05

Больш як 12 млн еўра выдзеліць Еўрасаюз для пераходу да мадэлі "зялёнай эканомікі" ў Беларусі

24 чэрвеня, Мінск /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. Больш як 12 млн еўра выдзеліць Еўрасаюз для пераходу да мадэлі "зялёнай эканомікі" ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна на прэс-канферэнцыі "Дзяржаўная экалагічная палітыка: укараненне механізмаў "зялёнай эканомікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Мінпрыроды рэалізуе некалькі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, фінансуемых Еўрапейскім саюзам, якія дадуць магчымасць выпрацаваць напрамкі і канкрэтныя крокі па пераходзе да мадэлі "зялёнай эканомікі", - сказала яна. У прыватнасці, першы намеснік міністра назвала праект "Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця "зялёнай эканомікі" ў Рэспубліцы Беларусь" і праект "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай эканомікі".

Паводле яе слоў, "у рамках праектаў аналізуецца еўрапейскае і нацыянальнае заканадаўства ў галіне дзяржаўных зялёных закупак, экалагічнай маркіроўкі прадукцыі, арганічнай сельскай гаспадаркі, экалагічных інавацый і экасістэмных паслуг".

"Нягледзячы на тое, што праекты пачалі работу толькі ў 2015 годзе, ужо ёсць канкрэтныя напрацоўкі і іх рэалізацыя. У прыватнасці, набыты першыя турыстычныя электрычныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць па тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Свіцязянскі" і Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу Радзівілаў. На базе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" завершана будаўніцтва гадавальніка для штучнай гадоўлі птушак цецеруковых відаў у мэтах далейшай іх рэалізацыі іншым асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям і за мяжу. А на Папяровай фабрыцы Дзяржзнака ў Барысаве пачаты інавацыйны для Беларусі праект па вытворчасці офіснай паперы з другасных рэсурсаў", - паведаміла Ія Малкіна.

Першы намеснік міністра сказала, што ў Беларусі ў 2015 годзе быў праведзены конкурс ініцыятыў сярод няўрадавых арганізацый па рэалізацыі зялёных пілотных праектаў. Цяпер рэалізуецца 16 такіх ініцыятыў па розных напрамках, у тым ліку экалагічны турызм, захаванне біяразнастайнасці, устойлівае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў і зямель, абыходжанне з адходамі, пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасць.

Вынікі гэтых ініцыятыў дапамогуць Мінпрыроды выпрацаваць канчатковы курс развіцця і вызначыць прыярытэтныя напрамкі па азеляненні эканомікі. "Экалогія - гэта не затраты, гэта інвестыцыі ў будучыню", - падкрэсліла першы намеснік міністра. Усяго на рэалізацыю праектаў Еўрапейскім саюзам будзе выдзелена больш як 12 млн еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі