Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2017, 13:44

БНБ-Банк стаў стратэгічным партнёрам БСБ Банка па абслугоўванні фізасоб

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Беларуска-швейцарскі банк "БСБ Банк" і адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі народны банк" (БНБ-Банк) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве па абслугоўванні кліентаў - фізічных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-рэліз БСБ Банка.

Згодна з пагадненнем, БСБ Банк прапануе кліентам - фізічным асобам, у тым ліку ўладальнікам зарплатных праектаў, і індывідуальным прадпрымальнікам па спрошчанай працэдуры перавесці рахункі на абслугоўванне ў БНБ-Банк.

Пры гэтым кліенты і далей змогуць звяртацца ў БСБ Банк па пытаннях выпуску і суправаджэння картак БНБ-Банка, а таксама прывычна карыстацца офісамі і іншымі сэрвісамі і прадуктамі БСБ Банка.

Абодва банкі абавязваюцца прыкласці ўсе намаганні, каб пераход прайшоў максімальна аператыўна і камфортна.

"Мы вельмі старанна падышлі да выбару партнёра, звярталіся з запытамі ў розныя банкі. Акрамя тэхнічных магчымасцей звярталі пільную ўвагу на гатоўнасць прадастаўляць нашым кліентам сэрвіс і жаданне адпавядаць высокім стандартам нашага банка. І заяўляем, што змаглі знайсці такога партнёра, які ўзяў на сябе абавязацельствы якасна абслугоўваць кліентаў і зрабіць неабходныя крокі для далейшага паляпшэння сэрвісаў", - адзначыў в. а. старшыні праўлення БСБ Банка Віталь Рабцаў.

Дасягнуты дамоўленасці, па якіх пры пераходзе кліенты БСБ Банка атрымаюць умовы, аналагічныя дзеючым. Пры гэтым з'явяцца дадатковыя паслугі і новыя сэрвісы.

Кліентам БСБ Банка будуць выпускацца новыя плацежныя карткі БНБ-Банка. Выкарыстоўваючы гэтыя карткі, кліенты змогуць здымаць сродкі ў банкаматах БСБ Банка і БНБ-Банка. Наступным крокам павінна стаць аб'яднанне банкаматных сетак двух банкаў, што патрабуе вырашэння тэхнічных пытанняў з плацежнымі сістэмамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі