Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2018, 12:08

БКК заключыла мемарандум аб пастаўках у Кітай новага віду калійных угнаенняў

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская калійная кампанія і кітайская карпарацыя Sinochem Group заключылі пяцігадовы эксклюзіўны мемарандум аб пастаўках грануляваных калійных угнаенняў. Дакумент падпісаны ў час візіту дэлегацыі Sinochem Group у Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БКК.

Мемарандум прадугледжвае пастаўкі новага віду калійных угнаенняў - хлорыстага белага грануляванага галургічнага калію з дабаўленнем серы і цынку. У адпаведнасці з мемарандумам гэты наватарскі прадукт будзе пастаўляцца на рынак КНР на працягу 5 гадоў з 2019 па 2023 год з правам заключэння штогадовых кантрактаў на падставе актуальнай рыначнай сітуацыі. Агульны аб'ём паставак за пяць гадоў у адпаведнасці з тэкстам дакумента складзе 700 тыс.т.

У БКК звярнулі ўвагу, што падпісаны дакумент прадаўжае і развівае магістральную лінію супрацоўніцтва паміж кампаніямі, выкладзеную ў дзеючым мемарандуме, што датычыцца іншых відаў беларускага калію і падпісаным 10 мая 2015 года ў час візіту ў Беларусь урадавай дэлегацыі КНР у прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты адзначыў, што падпісанне новага мемарандума - чарговае пацвярджэнне таго, што прадукцыя прадпрыемства высока запатрабавана на кітайскім рынку. "Мы ўпэўнены, што наш новы прадукт з дабаўленнем серы і цынку хутка стане папулярным, прычым не толькі ў Азіяцкім рэгіёне. Больш таго - новы мемарандум стымулюе гандлёва-эканамічныя абмены паміж Кітаем і Беларуссю, а таксама, зразумела, паслужыць умацаванню стратэгічнага супрацоўніцтва "Беларуськалія" і БКК з Sinochem Group - адным з буйнейшых імпарцёраў калію ў свеце", - сказаў Іван Галаваты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі