Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2017, 11:50

Бюджэт фонду сацабароны насельніцтва за 2016 год выкананы з прафіцытам Br207,1 млн

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі за 2016 год выкананы з прафіцытам у памеры Br207,1 млн. Аб гэтым паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, прадстаўляючы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў для зацвярджэння адпаведную справаздачу.

Як адзначыла кіраўнік ведамства, бюджэт фонду быў з самага пачатку зацверджаны па даходах у аб'ёме Br12,3 млрд, па расходах - Br12,1 млрд, з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме Br212,1 млн.

Пасля ўдакладнення асобных артыкулаў бюджэту фонду агульная сума даходаў зменшана на Br509,6 млн, расходаў - на Br519,9 млн. У выніку з улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2016 год зацверджаны па даходах у суме Br11,8 млрд, па расходах - Br11,6 млрд.

"Бюджэт фонду ў 2016 годзе выкананы з прафіцытам у памеры Br207,1 млн", - заўважыла Ірына Касцевіч. Асноўная крыніца даходу бюджэту фонду - узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Па выніках работы за 2016 год іх сума склала амаль Br10 млрд, або 85,9 працэнта ад усіх паступленняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі