Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2016, 17:44

Бюджэт Беларусі на 2017 год разлічаны зыходзячы з кошту нафты $35 за бараль

2 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2017 год разлічаны зыходзячы з кошту нафты $35 за бараль, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў "Аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год і параметраў асноўных паказчыкаў на 2018-2019 гады, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага бюджэту на 2017 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт разлічаны хурчэй з кансерватыўнага падыходу: сярэднегадавая цана нафты - $35 за бараль пры прагнозе далейшага сціскання расійскай эканомікі да 99 працэнтаў да ўзроўню 2016 года і курсе 75 расійскіх рублёў за долар. Такі падыход пры фарміраванні бюджэту адпавядае рашэнню Прэзідыума ў канцы чэрвеня", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым кіраўнік урада падкрэсліў, што расходы бюджэту неабходна аптымізаваць. "Мы адштурхоўваемся ад прынцыпу "жыць па сродках". Пры гэтым не павінны нарошчваць знешні доўг. Непершачарговыя расходы ў бюджэтнай сферы - капітальныя, будаўніцтва, мадэрнізацыя, капрамонт, добраўпарадкаванне тэрыторый - давядзецца максімальна абмежаваць, а недзе нават цалкам выключыць", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у бюджэце неабходна сфарміраваць прафіцыт, дастатковы для абслугоўвання валютных даўгоў. Таксама неабходна мець рэсурсы, каб падтрымаць рэальны сектар эканомікі, асабліва стымуляваць экспарт, прасоўваць беларускую прадукцыю на новыя рынкі. "У праекце бюджэту на гэтыя мэты з улікам інфляцыі, нягледзячы на ўсе цяжкасці, павінны быць прадугледжаны рэсурсы не ніжэйшыя за ўзровень бягучага года", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што бюджэт павінен захаваць сацыяльную накіраванасць. "Усе расходы па сацыяльных выплатах павінны быць забяспечаны ў поўным аб'ёме", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі