Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бюджэт Беларусі на 2017 год плануецца сфарміраваць з прафіцытам Br1,4 млрд

Эканоміка 13.09.2016 | 11:15

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2017 год плануецца сфарміраваць з прафіцытам Br1,4 млрд. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў журналістам перад пасяджэннем камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт прафіцытны ў сувязі з неабходнасцю вяртання знешняга і ўнутранага доўгу. Гэта значыць прафіцыт плануецца менавіта для гэтага, каб мы поўнасцю выканалі свае знешнія і ўнутраныя абавязацельствы", - адзначыў Уладзіслаў Шчэпаў. Больш як Br1 млрд з сумы прафіцыту павінны скласці даходы ад вывазных пошлін на нафтапрадукты.

Уладзіслаў Шчэпаў падкрэсліў, што ў 2017 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць бюджэту. Запланаваны апераджальны рост расходаў на ахову здароўя і адукацыю, гэтыя сферы будуць абаронены ў першую чаргу. У прыярытэце таксама нацыянальная абарона, рэалізацыя праектаў у сферы эканомікі.

Сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы абмяркоўваюцца праекты законаў "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" і "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год". Бюджэт на 2017 год пакуль не ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, дэпутаты сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых міністэрстваў вядуць папярэднюю работу над праектам дакумента.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.