Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2018, 10:09

Бясплатны сэрвіс для разліку кошту паслуг па незалежнай ацэнцы запушчаны ў Беларусі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя ацэначных арганізацый запусціла на сваім сайце ў тэставым рэжыме бясплатны сэрвіс "Калькулятар кошту паслуг па незалежнай ацэнцы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Сэрвіс прадастаўляе магчымасць зрабіць разлік кошту паслуг па незалежнай ацэнцы кватэр, жылых дамоў, будынкаў, збудаванняў, зямельных участкаў, аўтатранспартных сродкаў, будаўнічай і дарожнай тэхнікі, аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (прамысловых узораў, патэнтаў, камп'ютарных праграм і баз даных) і іншых аб'ектаў. У разліках выкарыстоўваюцца даныя, прадастаўленыя арганізацыямі, якія аказваюць паслугі па незалежнай ацэнцы. Пры гэтым вызначаецца ўсярэднены тарыф з улікам карэкціровак на нетыповасць аб'екта і абставіны рэалізацыі працэдуры ацэнкі.

"Сэрвіс створаны з мэтай забеспячэння даступнасці і адкрытасці інфармацыі, якая дазволіць патэнцыяльным заказчыкам прагназаваць і аптымізаваць свае часавыя і фінансавыя затраты пры выбары выканаўцы ацэнкі, а самім выканаўцам ацэнкі - больш эфектыўна планаваць сваю дзейнасць і развіццё", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як адзначыла старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святлана Юрэня, змяншэнне ступені няпэўнасці пры вызначэнні кошту паслуг незалежнай ацэнкі з'яўляецца важным фактарам як для заказчыкаў, так і для выканаўцаў ацэнкі. "Неабходна ствараць празрыстыя, зразумелыя і прадказальныя для ўсіх удзельнікаў рынку падыходы да вызначэння кошту паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі", - падкрэсліла яна.

Незалежная ацэнка кошту аб'ектаў з'яўляецца індывідуальнай і выключнай, а яе выкананне патрабуе дэталёвай прапрацоўкі шматлікіх фактараў і ўмоў, якія бесперапынна змяняюцца. Такой жа індывідуальнай з'яўляецца і ацэнка кошту паслуг, якая вынікае з часавых і фінансавых затрат ацэншчыкаў, у тым ліку непрадбачаных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі