Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бізнес-саюзы Беларусі, Эстоніі і Мальты створаць агульны інтэрнэт-партал

Эканоміка 20.04.2017 | 09:34

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-саюзы Беларусі, Эстоніі і Мальты створаць агульны інтэрнэт-партал для абмену дзелавымі прапановамі і практычнай інфармацыяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Бізнес-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага.

Сёння БСПН імя прафесара М.С.Куняўскага, Эстонская асацыяцыя малога і сярэдняга бізнесу (EVEA) і Мальтыйская палата малога і сярэдняга бізнесу (GRTU) падпісалі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Дакументам прадугледжваецца аказанне дадатковай дапамогі прадпрымальнікам у наладжванні дзелавых кантактаў і інфармаванні аб умовах вядзення бізнесу ў трох краінах.

"Эстоніі ёсць што прапанаваць беларускім прадпрымальнікам, у першую чаргу гэта нашы ўнікальныя лічбавыя паслугі па дыстанцыйным вядзенні бізнесу на тэрыторыі ЕС", - заявіла ў ходзе падпісання дакумента віцэ-прэзідэнт EVEA Марына Каас.

"З нецярпеннем чакаем пачатку новага этапу супрацоўніцтва. Праект, які стартаваў, звязаны з шырокімі магчымасцямі, якія адкрываюцца перад беларускімі, мальтыйскімі і эстонскімі прадпрыемствамі, калі яны будуць працаваць разам", - адзначыў выканаўчы консул GRTU Ноэль Гаўчы.

"Наладжванне дзелавых сувязей з Эстоніяй і Мальтай азначае дадатковыя магчымасці для беларускага бізнесу ў прыцягненні інвестыцый і развіцці знешнегандлёвых адносін. Мы як мінімум разлічваем на пабудову партнёрскай бізнес-сеткі паміж прадпрыемствамі Беларусі, Мальты і Эстоніі", - падагульніў сустаршыня праўлення БСПН Дзмітрый Дзічкоўскі.

Супрацоўніцтва паміж бізнес-саюзамі трох краін пачата як часта праекта East Invest 2, які падтрымліваецца Еўракамісіяй у рамках Усходняга партнёрства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.