Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2017, 13:21

Бізнес-форум ЦЕІ сабраў у Мінску больш за 200 спецыялістаў у галіне энергаэфектыўных тэхналогій

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-форум Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы "Энергаэфектыўныя і экалагічныя тэхналогіі" сабраў у Мінску больш за 200 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, дзяржарганізацый, навуковых колаў краін, якія ўваходзяць у арганізацыю. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на бізнес-форуме сабраліся больш за 200 прадстаўнікоў краін ЦЕІ. Вырашылі пайсці на пашырэнне фармату ўдзелу ў гэтым форуме і запрасілі прадстаўнікоў кітайскіх прадпрыемстваў, якія з задавальненнем прынялі гэта запрашэнне", - сказаў Алег Краўчанка.

Паводле яго слоў, мерапрыемства з'яўляецца асабліва важным для ЦЕІ, паколькі да палітычнага сегмента дзейнасці арганізацыі дабаўляецца бізнес-сегмент. "Размова ідзе не толькі аб першапачатковых кантактах паміж прадпрыемствамі, бізнесам розных краін, але і аб значна больш развітой форме супрацоўніцтва. У рамках бізнес-форуму прадстаўнікі прадпрыемстваў шэрага краін будуць абмяркоўваць пытанні ўкаранення, выкарыстання, развіцця новых энергаэфектыўных і экалагічных тэхналогій. Гэта тое, у чым зацікаўлены бізнес, паколькі ўсё гэта павышае эфектыўнасць дзейнасці, прадукцыйнасць працы. У гэтым зацікаўлены і кожны чалавек, таму што прымяненне гэтых тэхналогій уплывае непасрэдна на экалогію", - растлумачыў намеснік міністра.

"Я ўпэўнены, што ўдзел нашых экспертаў, прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук дасць нам магчымасць прапанаваць як новыя тэхналогіі, новыя погляды, так і магчымасці для супрацоўніцтва", - адзначыў Алег Краўчанка.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка падкрэсліў, што для бізнесу вельмі выгадна ўкладанне сродкаў у напрамак, звязаны са стварэннем новых тэхналогій, відаў абсталявання, энергазберагальнай прадукцыі - як тэхналагічнай, так і бытавой. "Сёння запатрабавана тое, што эканоміць энергію і прыносіць выгаду і канкрэтным прадпрыемствам, і спажыўцам", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі