Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2018, 17:38

Беспадстаўнае ўключэнне прадпрыемстваў у план выбарачных праверак недапушчальна - КДК

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы і арганізацыі будуць уключаны ў план выбарачных праверак на падставе строгіх крытэрыяў адбору, паведаміў сёння на семінары-нарадзе па пытанні фарміраванні планаў выбарачных праверак на I паўгоддзе 2019 года першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Іван Рамановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбарачныя праверкі - не аналаг планаваных праверак, якія праводзіліся па раней дзеючым заканадаўстве. Іх назначэнне магчыма толькі пры пэўных умовах. Упершыню ўведзена такое паняцце, як ацэнка ступені рызыкі", - адзначыў Іван Рамановіч.

Ён падкрэсліў, што патрабуецца дэталёва вывучыць не толькі інфармацыю аб суб'екце гаспадарання, але і даныя розных дзяржорганаў - Белстата, МПЗ і інш. Павінны быць важкія аргументы для ўключэння прадпрыемстваў і арганізацый у план выбарачных праверак. Гэты план будзе фарміравацца з выкарыстаннем інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай дзейнасці, якая дазваляе адабраць суб'екты з высокай ступенню рызыкі.

Сістэма выбарачных праверак уводзіцца ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года, план на першае паўгоддзе неабходна сфарміраваць да 15 снежня 2018 года.

"КДК будзе ўдзяляць самую пільную ўвагу рэалізацыі кантралёрамі сваіх уладных паўнамоцтваў пры планаванні праверак: назначэнне кожнай праверкі павінна быць абгрунтавана", - падкрэсліла начальнік упраўлення каардынацыі дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў Камітэта дзяржкантролю Данута Рыжыкава.

Яна дадала, што сістэма выбарачных праверак у Беларусі - чарговы этап укаранення рызыка-арыентаванага падыходу ў планаванні кантрольнай і нагляднай дзейнасці. Галоўная мэта новаўвядзенняў - адмова ад ўсёабдымнага кантролю. Спецыялісты вывучылі замежны вопыт, у тым ліку Казахстана, Расіі, Вялікабрытаніі.

На семінары асноўная ўвага ўдзелена практычным аспектам рэалізацыі ўказа нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх кантралюючых (наглядных) органаў рэспубліканскага ўзроўню, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі