Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2018, 14:21

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў верасні

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў верасні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання найбольш патаннелі морква (на 27,47 працэнта) і буракі (на 13,89 працэнта). У сярэднім жа агародніна падаражэла на 4,04 працэнта. Цана бульбы знізілася на 16,46 працэнта. З фруктаў больш за ўсё патаннелі яблыкі і вінаград (на 25,38 працэнта і 5,77 працэнта адпаведна). У цэлым фрукты сталі таннейшымі на 4,12 працэнта.

Лідары ў рэйтынгу тавараў, што падаражэлі, - бананы (12,57 працэнта), свежыя памідоры (38,96 працэнта), а таксама свежыя агуркі (56,99 працэнта). Стала даражэйшай свініна, у тым ліку бяскостая - на 6,38 працэнта і 5,63 працэнта адпаведна.

Адзенне падаражэла на 0,72 працэнта, абутак - на 2,58 працэнта. Мэбля павялічылася ў цане на 1,02 працэнта, электратавары - 0,78 працэнта, будаўнічыя матэрыялы - 0,38 працэнта. Медыкаменты сталі даражэйшымі на 0,09 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то больш прыкметны рост адбыўся па наступных пазіцыях: рытуальныя паслугі - на 3,32 працэнта, гарачае водазабеспячэнне - на 6,17 працэнта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі - на 8,82 працэнта.

Таксама ў верасні выраслі цэны на адукацыю - на 14,02 працэнта. Разам з тым дашкольная адукацыя стала таннейшай на 8,9 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 0,31 працэнта, алкагольныя напіткі патаннелі на 0,6 працэнта.

Бензін і іншыя віды паліва выраслі ў цане на 3,62 працэнта.

Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі