Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2018, 18:23

"Белнафтахім": пры цяперашніх цэнах на нафту бензін падаражэе

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры цяперашніх сусветных цэнах на нафту аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка.

"Наша стратэгія застаецца ранейшай: адпаведнасць кошту нафтапрадуктаў і кошту бараля нафты. Сёння кошт бараля нафты дасягнуў $80. Дзеючы ўзровень цэн нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна адстае ад новага кошту бараля", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

"Пры $80 за бараль парытэтная цана ва ўмовах нашага ўнутранага рынку на бензін 92-і і 95-ы будзе ўкладвацца ў дыяпазон ад 80 да 85 цэнтаў за 1 літр. Гэтыя лічбы прымяняльныя і да цэн Расійскай Федэрацыі", - растлумачыў старшыня "Белнафтахіма". Пры змяненні кошту бараля ў большы або меншы бок прапарцыянальна будзе адбывацца і змяненне цэн на аўтамабільнае паліва. Калі цяперашні кошт бараля нафты захаваецца, то рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва будуць падцягвацца да названага ўзроўню.

"З улікам сённяшняга кошту бараля патрэбна будзе павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва, але паўтаруся, гэта будзе ісці сінхронна з Расійскай Федэрацыяй, практычна на 24 працэнты", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Адказваючы на пытанне, ці прадоўжыцца павышэнне цэн мінімальным крокам - на 1-2 капейкі, ён адзначыў, што наўрад ці ўрад зменіць гэты рэжым. "Хоць асабіста наша ініцыятыва была крыху паскорыць гэты рост, таму што ад гэтага залежыць фінансавы дабрабыт прадпрыемстваў, якія пагружаны ў інвестыцыйныя працэсы", - расказаў старшыня "Белнафтахіма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі