Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2017, 19:53

"Белнафтахім" на час уборкі стварыў на базах тыднёвы запас дызельнага паліва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На час уборачнай кампаніі на нафтабазах дзяржаўнай сістэмы нафтапрадуктазабеспячэння канцэрнам "Белнафтахім" створаны сямідзённы запас дызельнага паліва, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

"Бесперабойнае забеспячэнне аўтамабільным палівам для правядзення сельскагаспадарчых пасяўных і ўборачных работ знаходзіцца на асаблівым кантролі ў канцэрне "Белнафтахім". Штогод на нафтабазах галіновай сістэмы нафтапрадуктазабеспячэння РУП "ВА "Беларуснафта" ў гэты перыяд падтрымліваецца запас дызельнага паліва, які не змяншаецца, на тэрмін не меншы за 7 дзён", - растлумачыла прэс-сакратар.

Акрамя таго, дадаткова значны запас дызельнага паліва і бензіну ёсць у рэзервуарах нафтаперапрацоўчых заводаў краіны - ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ".

"Канцэрнам забяспечваецца не толькі рэалізацыя нафтапрадуктаў для бесперабойнай работы сельскагаспадарчай тэхнікі, але і дастаўка паліва спажыўцу. Цяпер на складах арганізацый па нафтапрадуктазабеспячэнні канцэрна ёсць дастатковыя запасы нафтапрадуктаў не толькі для ўборачнай кампаніі, але і для забеспячэння бягучых патрэб народна-гаспадарчага і аграпрамысловага комплексаў краіны, а таксама беларускіх аўтамабілістаў", - канстатавала Марына Касцючэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі