Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2019, 11:32

"Белнафтахім": абмежаванні па экспарце нафтапрадуктаў зняты

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні па экспарце беларускіх нафтапрадуктаў, якія ўводзіліся ў сувязі з паступленнем няякаснай нафты з РФ, зняты, паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Забарона на экспарт поўнасцю знята, ёсць толькі адно абавязацельства - гэта забеспячэнне ўнутранага рынку ў поўным аб'ёме", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Цяпер унутраны рынак поўнасцю забяспечаны якасным палівам.

"Рэгуліроўку экспарту ў ручным рэжыме "Белнафтахім" сёння не праводзіць, экспарт нафтапрадуктаў ідзе ў аўтаматычным рэжыме, няма ніякіх абмежаванняў", - дадаў кіраўнік канцэрна.

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перавышала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні згодна са стандартам. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. Нафта, якая адпавядае стандарту, паступіла на граніцу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая. Цяпер "Нафтан" па-ранейшаму працуе на няпоўнай загрузцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі