Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2018, 19:43

"Беллеспаперапрам" у I паўгоддзі павялічыў выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі на 24,4 працэнта

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені-чэрвені павялічылі аб'ёмы вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі да $245,93 млн, што на 24,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Выпуск прадукцыі ажыццяўляўся па 38 таварных пазіцыях. Да імпартазамяшчальнай прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна адносяцца тавары, якія раней вырабляліся ў краіне ў недастатковай колькасці або не выпускаліся наогул. У прыватнасці, гэта сульфатная беленая цэлюлоза, якую ў бягучым годзе ў рэжыме пробнай вытворчасці выпусціў Светлагорскі ЦКК. У ліку імпартазамяшчальных тавараў папера і кардон немелаваныя, кардон гафрыраваны і скрыні з яго, мяшкі папяровыя, кардон негафрыраваны, папера газетная і папера санітарна-гігіенічнага прызначэння, вырабы з яе і інш.

Імпартазамяшчальнымі з'яўляюцца таксама тавары, вытворчасць якіх асвоена па дзеючых дзяржаўных, навукова-тэхнічных і галіновых або іншых праграмах. Да іх адносяцца шпалеры вінілавыя, папера-аснова для шпалераў двухслаёвая і падлогавыя ламініраваныя пакрыцці.

Прадпрыемствы канцэрна разлічваюць за год вырабіць імпартазамяшчальнай прадукцыі на $400 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі