Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2017, 17:32

"Белінтэрэкспа" плануе арганізаваць больш за 30 выставачных мерапрыемстваў за мяжой у 2018 годзе

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты плануе арганізаваць больш за 30 выставачных мерапрыемстваў за мяжой у 2018 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар прадпрыемства Яўген Увядзенскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выставачны каляндар "Белінтэрэкспа" на 2018 год уключае ў сябе больш за 30 выставачных мерапрыемстваў за мяжой, такім чынам мы плануем нарасціць і колькасць мерапрыемстваў, і геаграфію іх правядзення. Запланаваны, напрыклад, маштабныя шматгаліновыя выстаўкі беларускіх вытворцаў Made in Belarus ва Украіне, Узбекістане, Грузіі, Казахстане", - сказаў Яўген Увядзенскі.

Таксама ў 2018 годзе плануецца правесці беларускія экспазіцыі ў Судане, Чэхіі, Сірыі, Кеніі, Анголе, Азербайджане, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Ліване, Таджыкістане, Венгрыі, В'етнаме, Румыніі, ЗША, Егіпце, Манголіі, Амане, Іраку і на Кубе. "Плануецца таксама арганізаваць дзве нацыянальныя экспазіцыі Беларусі - у Кітаі і ў В'етнаме", - дадаў дырэктар прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі