Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2019, 14:55

БелГПП падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Афганскай палатай прамысловасці і горнай справы

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Афганскай палатай прамысловасці і горнай справы. Падпісанне адбылося ў Душанбэ ў час трохбаковага бізнес-форуму "Таджыкістан - Беларусь - Афганістан", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

У рабоце форуму прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускіх, таджыкістанскіх і афганскіх прадпрыемстваў. Адбыліся прэзентацыі прамысловага, экспартнага патэнцыялу трох краін, перспектыўных інвестыцыйных праектаў. Беларускія ўдзельнікі правялі перагаворы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў Афганістана і Таджыкістана аб супрацоўніцтве ў сферах энергетыкі, гарнаруднай прамысловасці, машынабудавання, вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання, хімічнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, будаўніцтва, лёгкай прамысловасці, медыцыны, фармацэўтыкі, транспарту і лагістыкі, банкаўскіх паслуг і іншых.

Беларуская бізнес-дэлегацыя прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выстаўкі "Таджыкістан 2019. Восень", дзе азнаёмілася з шырокім спектрам сельскагаспадарчага абсталявання, тэхнікі і прадуктаў харчавання, што вырабляюцца ў Таджыкістане, Афганістане, Іране, Узбекістане.

Адбылася асобная сустрэча прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Беларусі з дэлегацыяй дзелавых колаў Афганістана. Бакі абмеркавалі асаблівасці вядзення бізнесу ў Беларусі і Афганістане, перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, пытанні пастаўкі ў Афганістан прадукцыі беларускага машынабудавання (сельгастэхнікі і грузавых машын), прадуктаў харчавання, сухога дзіцячага харчавання, лекавых прэпаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі