Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2018, 09:14

"Белэксімгарант" заключыць з Банкам развіцця дагаворы добраахвотнага страхавання экспартных рызык

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белэксімгарант" заключыць з Банкам развіцця дагаворы добраахвотнага страхавання экспартных рызык. Адпаведную пастанову ад 13 жніўня нумар 593 прыняў Савет Міністраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Размова ідзе аб страхаванні рызыкі невяртання (непагашэння) і (або) пратэрміноўкі вяртання (пагашэння) экспартнага крэдыту, прадастаўленага Банкам развіцця ЗАТ "Гандлёвы дом БМЗ - Балтыя" (Літва).

Экспартны крэдыт прадастаўлены ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам ад 9 лiпеня 2018 года для папярэдняй аплаты і разлікаў за рэалізаваную Беларускім металургічным заводам (кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія") прадукцыю.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі