Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2017, 12:43

"Белдзяржхарчпрам" у І квартале павялічыў аб'ём экспарту амаль на 40 працэнтаў

20 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у студзені-сакавіку 2017 года павялічылі аб'ём экспарту прадукцыі на 39,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам, паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна Аляксандр Забела, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У І квартале спрацавалі нядрэнна. Аб'ём экспарту павялічыўся амаль на 40 працэнтаў і склаў $104,5 млн", - адзначыў Аляксандр Забела. Паводле яго слоў, на новыя перспектыўныя рынкі адгружана прадукцыі на $5,3 млн, удзельная вага ў агульным аб'ёме экспарту павялічана да 5,1 працэнта.

Па выніках работы за студзень-сакавік у цэлым па канцэрне тэмп росту прадукцыі прамысловасці (па індэксе фізічнага аб'ёму) склаў 101,8 працэнта. Забяспечаны рост аб'ёмаў вытворчасці арганізацыямі кандытарскай галіны (11,7 працэнта), піваварнай (14,2 працэнта), алкагольнай (9 працэнтаў), кансервавай (5,2 працэнта) і іншых галін (19,3 працэнта).

Чаканы тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці складзе па выніках работы за студзень-красавік - 102,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі